БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка вызваліў ад пасады кіраўніка аднаго з упраўленняў КДБ

12.06.2009 / 20:41

Аляксандр Лукашэнка вызваліў Івана Квяткоўскага ад пасады начальніка галоўнага ўпраўлення па контрразведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантрольных органаў, барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Камітэта дзяржаўнай бяспекі.

Адпаведны ўказ № 306 прэзідэнт падпісаў 11 чэрвеня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

На пасаду начальніка галоўнага ўпраўлення па контрразведвальным забеспячэнні праваахоўных і кантрольных органаў, барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй КДБ Квяткоўскі быў прызначаны 30 снежня 2007 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула