Ад каранавіруса памёр бізнэсмен Юрый Данькоў, былы ўладальнік «Данькоў-клуба»
Ад каранавіруса 13 кастрычніка ў Гомелі памёр бізнэсмен Юрый Данькоў, былы ўладальнік легендарнага «Данькоў-клуба» ў Мінску. Інфармацыю «Нашай Ніве» пацвердзілі ягоныя родныя.

Яму было 58 гадоў.
Юрый Данькоў у мінулым буйны прадпрымальнік, мецэнат, дэпутат Мінгарсавета, у 2001 годзе спрабаваў удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы.
У 2012 супраць яго завялі крымінальную справу, у выніку чаго асудзілі на 8 гадоў пазбаўлення волі па 7 артыкулах, сярод якіх ухіленне ад выплаты падаткаў, уцягванне ў прастытуцыю, падробка дакументаў.
Пахаванне адбудзецца ў нядзелю.
-
«Я так далёка забралася. Шкада толькі, што не магу паказаць гэта тату». Як жыве дачка Паўла Шарамета праз 10 гадоў пасля яго гібелі
-
Стаў вядомы прысуд падпалкоўніку Чарамных, якога абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве
-
«Адчула плявок — і ўсе смяюцца». У польскім Быдгашчы сям'я напала на мужа і жонку з Беларусі
Каментары