Каментары да артыкула

«Лютая, абразлівая крытыка ўсяго беларускага. Але з мінулага ў будучыню немагчыма прайсці міма сучаснасці». Насевіч грунтоўна адказаў Алесю Беламу

  • Думайте
    25.06.2026
    На сегодня в 21 веке наш народ не говорит на белорусском, при этом считая себя белорусами. А вы ругайтесь ещё лет 20 и народ пошлет вам и возможно поменяет свое название. Так в истории бывало не раз. Итальянцы не римляне и не говорят на латыни. Англичане и вовсе сборная солянка из местных, викингов, саксов и прочих. Думать надо что делать со страной сейчас, а не о том как называться. Уже очевидно, что построить Беларусь на базе всеми признанного белорусского языка не получится. Вы банально не соберёте вокруг себя русскоязычное большинство.
  • Biełarus' Freedom
    25.06.2026
    Думайте,
    Вы кепска аналёгіі праводзіце.
    Аналяг лаціны гэта царкоўнаславянская мова.
    Як вы ня можаце ўявіць англічан без ангельскай мовы, тое самае беларусоў безь беларускай мовы ня будзе. Вы можаце ўявіць англічан на нямецкай, францускай ці японскай мове?
  • Могу
    25.06.2026
    Biełarus' Freedom , Вечных народов не бывает. Вечных языков не бывает. Белорусов не будет. Они появились в 19 веке по названию и исчезнут в 21- ом. Мова для большинства уже по факту раскола. Так на что вы надеетесь?
  • Праўда
    25.06.2026
    Могу , вядома ж, знікнуць, калі і далей будуць цурацца свайго. Дзякуй за напамін, ванюшка.
  • Зноў падкінулі спрэчку
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Балтарус
    25.06.2026
    Кропка В у сённяшняй сітуацыі Беларусі ёсць расійская імпэрыя, якая паламала наш лёс і навязала сваю ідэнтычнасць.
  • ДЗЕ вучыўся гэты правакатар ?
    25.06.2026
    Балтарус, шо? Белай Русі, ДЗЕ вучыўся гэты правакатар ў Маскоўскіх нестарыянскіх папоў ?
  • змагарам з "ліцьвінізмам"
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Янка
    25.06.2026
    Балтарус, згодзен. Кропка В - гэта ўсьвядомленьне расейскай агрэсіі, якую яна вядзе супраць нас процягам стагоддзяў. І адказам на надзённы выклік, на гэтую кропку В павінен быць супраціў. Супраціў расейскаму паглынаньню - гэта наша кропка С.
    І ў межах гэтага супраціву нам прыйдзецца зразумець і прызнаць нашыя памылкі, нашыя саступкі акупантам, перагледзець і перафарматаваць наш погляд на нашу гісторыю. Гісторыю, напісаную нам акупантамі з усходу. Гісторыю, якую яны працягваюць навешваць як ярмо і іншым народам. Яны ствараюць міты пра Маларосію, Новаросію і іншыя росіі. Яны спрабуюць скрасьці назву Русь у Кіева. А дзе ж падзелася ВКЛ?
  • Baltarus
    25.06.2026
    ДЗЕ вучыўся гэты правакатар ?,
    Беларусы ня ведаюць, што яны на палову балты))
  • Факт
    25.06.2026
    Белы правакатар ад рэжыму, памятаем як ён Лукашэнку падтрымліваў, ён працуе на распальванне на карысць Лукашэнкі як і ўсе псеўдалітвіны, якія адмаўляюць Беларусь.
  • я Літвін нічога супраць Беларусі ніколі не меў
    25.06.2026
    Факт, лухта "Вільнюса" і масквы, я Літвін нічога супраць Беларусі ніколі не меў. 2 назвы трэба выкарыстоўваць як Фіны, Індусы, Вугорцы а ў Грэкаў 4 назвы нават, і што ?
  • Факт
    25.06.2026
    я Літвін нічога супраць Беларусі ніколі не меў, згодзен, але ж я і напісаў пра псеўда. яны, і Белы і іншыя нянавісцю да Беларусь і беларус, я пра іх.
  • 777
    25.06.2026
    БЕЛЫ---на 100% мая рацыю---мы літвіны...і не трэба баяцца

    [Зрэдагавана]
  • , Беларусь — гэта Літва
    25.06.2026
    777, Беларусь — гэта Літва ў сваім гістарычным ядры: паводле тэрыторыі, прававой традыцыі і культурнага развіцця, сфармаванага Вялікім Княствам Літоўскім. Блытаніна ўзнікла ў значнай ступені праз назву: “Беларусь” стала абазначэннем пасля мангола‑маскоўскай акупацыі і імперскага перайменавання. Прынцыпова тое, што было пераназвана, можа быць пераназвана назад.
  • вяскоўцы пад Менскам ў 70х усведамлялі сябе Літвінамі
    25.06.2026
    , Беларусь — гэта Літва, +1. I вяскоўцы пад Менскам ў 70х усведамлялі сябе Літвінамі і ў Польшчы нашу мову называюць Літоўскай (НН) і сёння ....
  • Гісторык Алесь Белы?
    25.06.2026
    Добры жарт. Тады я балерына. А што, я так жадаю. Вунь Белы жадае сябе гісторыкам называць, хоць гісторыкам не з'яўляецца.
  • Сяржук
    25.06.2026
    На Гістарычных мапах 16ст Літвой назвага тэрыторыя ад Гародні да Смаленска. Русь Рутэнія пачынаецца на Палессі ды туды на поўдзень дзе Украіна. Жыхары нават Піншчыны казалі пра беларускую мову Мы па лытвынску не розуміемо. Калі ездзілі на поўнач у які небудзь Слуцак гэта звалася паехаць на Літву. А ўкраінцы казалі Хіба лыхо озьме літвіна щоб він не дзекнув. Так што недаставерна толькі паўнлона захлднюю частку назыыаць.Тое што называлі Літвой гэта арэал дзе размаўлялі па беларуску. Да гістарычная Літва паводле Ермаловіча пралягала там вакол вёсак з назвай Літва але гэта цалкам у межах сучаснай Беларусі. А там дзе зараз Вільня жылі крывічы
  • БЕРАСЦЬ
    25.06.2026
    Дзякуй за такі грунтоўны адказ. Белы зацыклены на сваіх ідэях, а ягоныя ідэі - дактрынёрскія і мізантрапічныя.
  • Gorliwy Litwin
    25.06.2026
    мае шаноўныя апаненты ніяк не могуць абвергнуць мае тэзісы: што Віленшчына (па абодва бакі мяжы) гэта гістарычна ніякая не Беларусь, а Літва (нармальная, не ермаловіўчаўская), і што да Беларусі яе пачаў актыўна прыпісваць Каяловіч і іншыя зазоднерусы - гэта для іх было своеаасаблівым "пасагам" які яны мусіілі прынесці імперыі. Але "на поўную катушку" гэты тэзіс быў прыняты расійскай навукай і прапагандай толькі на пачатку 1890-х гадоў. Акурат тады і Багушэвіч з роспачы і жаху перад імперскім "паравм катком" гэта прызнаў, а на пачатку ХХ ст. з'явіўся беларускі сьвядомы рух, які ў вызначэнні межаў беларускасці цалкам ішоў у фарватары расійскага "трыадзінства".

    Насевіч вырашыў сканцэнтравацца на крытыцы маёй асобы - ў масавай камунікацыі гэта самы эфектыўны прыём, які хутка здабывае найбольшую колькасць прыхільнікаў. А што наконт саміх тэзісаў? Калі б яны з праса прагучалі або ад марсіяніна? Не ўбачыў ніякіх контраргументаў.

    [Зрэдагавана]
  • Biełarus' Freedom
    25.06.2026
    Gorliwy Litwin,
    На якой мове размаўляла Віленшчына, калі выключыць меншасьці (жыды, немцы etc)? На той самай, як у ваколіцах Горадні, Менску, Віцебску, Смаленску.
  • Ну
    25.06.2026
    Gorliwy Litwin, дык ніхто і не спрачаецца з тэзісам, што Віленшчына па абодва бакі сучаснай мяжы - гэта старадаўняя Літва (пытанне толькі, як далёка на поўнач і на поўдзень). Тутака незразумела, што вы ўкладваеце ў паняцце "нармальная". І як гэта спалучаецца з фактам існавання сучаснай краіны Летува (дзе лічаць, што яны і ёсць "Літва"). Гэтак самака зразумела, што "беларусамі" мы пачалі называцца толькі ў 19-м стагоддзі. Але ж так ёсць. Гэта гістарычны факт. Зараз ў сваёй сьвядомасьці абсалютная большасць людзей лічыць сябе менавіта беларусамі, а не ліцьвінамі. Вы прапануеце проста выкрасліць "беларус" і замяніць на "ліцьвін". Гэта нерэальна. І ідэя расейскіх імперцаў аб "трыадзінстве народаў" тут ні пры чым, бо яго ніколі не існавала. Можна (і патрэбна!) памятаць, што нашае мінулае - гэта Літва і нашыя продкі называліся "ліцьвіны". Але не трэба выпадаць з склаўшайся гістарычна сучаснай рэчаіснасці. Бо вы выглядаеце як страўс, які схаваў галаву ў пясок неіснуючай, але такой пажаданай рэальнасці.
  • першая сталіца ВКЛ
    25.06.2026
    Biełarus' Freedom , ВКЛ АФІЦЫЙНАЯ мова гэта "высокая" мова з наваколіц 🏳❤🏳Наваградка (першая сталіца ВКЛ ) Пасля таго як мы ВКЛ вызвалілі Украіну ад манголаў, Украінцы пачалі карыстацца і сёння карыстаюцца старажытнаБеларускай мовай ВКЛ. Мы ў 19с Вырашылі карыстацца "простай, народнай " мовай Наваградка . Таму нашы мовы вельмі падобныя , трэба ў Наваградку помнікі будаваць нашым мовам
  • Biełarus' forever
    25.06.2026
    Гэты Белы (Gorliwy Litvin) хоць манаграфію напісаў неблагую, і добры гісторык па беларускай кулінарыі, але такую лабуду ў сацсетках, пачынаючы ад ЖЧ, і нат тут у камэнтарох піша, зьвязвае несумяшчальныя рэчы, сьмешны дзядзька. Часам здаецца што ён не сур'ёзна піша, а дзеля "стёба".
  • Biełarus' forever
    25.06.2026
    Сапраўдны літвін сказаў бы, што Беларусь гэта Літва, а ў мінулым - уся этнаграфічная Беларусь ад Віленшчыны да Смаленшчыны.
    Затое ў Калінінградзе, куды зьбег і заснавальнік ятвяскага сепаратызму Мыкола Шэляговіч, было некалькі ФСБ шных тожелитвинских праектаў , аўтары якіх казалі, што беларусы і літвіны розныя народы. Гэтую ідэю таксама выказаў і чалец кіраўніцтва БНФ з двайным прозьвішчам з Дзермантам, у перадачы Белсату два на два ў 2012 дзесьці годзе
  • Кнур
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Федзя
    25.06.2026
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Янка
    25.06.2026
    Малороссия, Новороссия, Великороссия... нічога не нагадвае вам, спадары Беларусы? Белароссия?
  • Літвін з Віленьшчыны
    25.06.2026
    "Тут варта адзначыць, што частку Віленшчыны вызначаў як славянскую яшчэ Пётр Кёпен у 1827 годзе..."

    Дзіўны аргумэнт. А дзе А. Белы кажа, што літвіны гэта не славянамоўны народ? Чаму літвіны павінны запісвацца і называць сябе беларусамі? Хіба няма прыкладаў, калі два, а то і тры, розныя народы размаўляюць на аднэй мове? Вунь ёсьць сэрбы, харваты, басьнякі. Адна мова, але ж ніхто не імкнецца іх усіх запісваць у сэрбы. Дык чаму вы, беларусы, адмаўляеце літвінам хаця б у нацыянальна-культурнай аўтаноміі? Касьцельным палякам вы ж не адмаўляеце, хаця гавораць яны ў вёсках на аднэй з вамі мове.
    Вы не задумваліся, чаму на Віленьшчыне і Беласточчыне мяцовае насельніцтва, якое размаўляе на "простай" мове катэгарычна адмаўляецца называць сваю мову бела-рускай?
    Хочацца вам быць беларусамі, будзьце імі, але не адмаўляйце іншым у сваёй, адрознай ад вашай, самаідэнтыфікацыі...
  • нестарыянства
    25.06.2026
    Масковія гэта не Русь — тое, што існавала там (з 13с.), было змешаннем стэпавага нестарыянства і ўсходняга, цюркскага ісламу (архітэктура, адзенне, узбраенне, рабства, гарэмы, цырымоніі; куды ні паглядзі — уплыў Усходу). Таму гісторыю Масковіі і яе інстытутаў трэба разумець толькі ў гэтым кантэксце.
  • .
    25.06.2026
    З выдатным прыкладам пра пункты A, B, C Насевіч, здаецца, знайшоў тып кагнітыўнага скажэння, які пакуль не мае назвы. Камбінацыя фіксацыі на мэце і прыхільнасці да ўжо ўкладзеных рэсурсаў у сваёй наратыўнай ідэнтычнасці.

    Рэальна ж Белы яшчэ менш рацыянальны, замест C ён рухаецца ў пункт D.
    Гэта ідэя пра будучы саюз нацыянальнага адраджэння і лукашысцкай ідэалогіі. "Шчырасць і Дабрабыт", "Красаўцы" (карнікі) як новая беларуская эліта і г.д.
    Тая хімерычная псеўдамэта, якую сам стварыў для сваіх ворагаў, і якую сам адзіны зларадна прапагандуе. "Яны не кажуць, дык я скажу". І кажа, паўтарае, адное і тое ж.

    Тут важная і трансфармацыя пазіцыі. Спачатку Белы выступаў за саюз (псеўда-)"літвінаў" з лукашыстамі. У апошнія гады пераабуўся і абвінавачвае сваіх ворагаў у тым, у ва што сам уляпаўся. Нібыта гэта не ён раней, гэта яны заўсёды жадалі і жадаюць замірыцца з уладай.

    Пасярод гэтых манеўраў адзіная сапраўдная лінія дзеяча - расісцкае распальванне нянавісці да беларусаў і ўсяго беларускага, якая па-за межамі навукі, этыкі і крымінальных кодэксаў.
    (* Для тых, хто не ведае дэфініцый, расізм не толькі пра расы, а ў тым ліку можа праяўляцца ў поглядах пра нібыта прыроджаныя дрэнныя якасці канкрэтных народаў).
    Дагэтуль і не дана ацэнка шматгадовых намаганняў сучаснага блазенскага маргінальнага "літвінізму" ў пагаршэнні адносін з літоўцамі і дзяржавай Літвой.


    P.S. Белы ў дыскусіі ў ФБ некрытычна прыводзіць трызненне ШІ пра правабярэжжа:
    "часто называли вообще всю правобережную (северную) часть Полесья, которая до разделов Речи Посполитой входила в состав собственно Литовского великого княжества, в противовес Полесью Волынскому (украинскому)".
    Насамрэч пры падзеле на паўночную і паўднёвую частку Палесся размова ідзе, відавочна, пра басейн Прыпяці. І паўночны бераг - ёсць левабярэжны, араграфічна па напрамку ракі.
  • Юрась
    25.06.2026
    А.Белы вельмі сумнеўна выглядае, як гісторык. Чалавек скончыў БПІ, працаваў у Інстытуце ядзернай энэргетыкі (Сосны) і раптам вырашыў, што ён гісторык... абараніў дысэртацыю ў Клайпедзе, стаў доктарам. Але самае прыкрае тое, што Белы, мяркуючы па яго допісах - актыўны, перакананы беларусафоб. Ён няспынна выкарыстоўвае абразы і падтасоўкі, салідарызуецца ў гэтым з апалягетамі "Вільнюса"... гэта настолькі непрыймальна і нягодна, што проста не бачу нагоды абмяркоўваць відавочнае. Але тым ня менш удзячны гісторыку В.Насевічу за кваліфікаваны погляд на пазыцыю А.Белага.
  • Ф
    25.06.2026
    Спроба аспрэчыць пазіцыю Белага праз прынцып "памерла, дык памерла" прывядзе толькі да ўмацаваньня той пазіцыі.
  • Праўда
    25.06.2026
    Сапраўды, самае смешнае, што свядомыя беларусы супраць "літвіністаў" нічога не маюць, але "літвіністы" ў адказ іх ненавідзяць. Цяжка сказаць, чаго ў іхнім блюзнерстве больш: магічнага мыслення (перайменуемся ды зажывем!) ці медыцыны.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць