Каментары да артыкула

За бел-чырвона-белы сцяг на Грунвальдскім полі сабралі 841 подпіс

  • Падпісау́ся
    26.06.2026
    +
  • Падпісау́ся і я
    26.06.2026

    Пашырым допіс
  • Жвір
    26.06.2026
    А чаму ўвогуле трэба зьбіраць тыя подпісы ? Хіба ўкраінцы, або палякі з ліетувісамі, іх зьбіралі ? Я лічу, што ня трэба зьбіраць подпісы. Няхай адсутнасьць бел-чырвона-белага сьцяга, ляжыць ганьбай на ўсіх там прысутных агулам, і асобна на тых, хто прыняў рашэньне не ўздымаць наш сьцяг.
  • А потым
    26.06.2026
    Тыя подпісы апынуцца ў КГБ. Навошта ў некага нечага пытацца? Бярыце сцягі і на поле. Няхай паспрабуюць выгнаць
  • ВАсілі
    26.06.2026
    Фэйсбук і трэдс не даюць распаўсюджваць гэтую спасылку - толькі што паспрабаваў. Хай аўтары абяруць іншы сайт пад гэтую справу. Інакш без шэрынга ў сацсетках нічога не збярэш.
  • Gwyneth
    26.06.2026
    Пад Гнунвальлам войска ВКЛ мела каля 40 харугваў.
    У войску ВКЛ было 4 харугвы з літоўскіх (у сучасным сэнсе, балцкіх) зямель, 36 з зямель Русі (у т.л. 28 з зямель у беларускіх этнічных межах, 8 — з украінскіх). У склад літвінскага апалчэння ўваходзілі Гарадзенская, Ковенская, Лідская, Смаленская, Мсціслаўская і Аршанская (пад камандаваннем князя Смаленскага Сямёна Лугвена Альгердавіча), Полацкая, Віцебская, Кіеўская, Пінская, Наваградская, Берасцейская, Ваўкавыская, Драгічынская, Медніцкая, Крамянецкая, Старадубская харугвы.
    Такім чынам па колькасці з ўсяго войску ВКЛ на першым месцы было харугваў менавіта з этнічных беларускіх зямель - 28 харугааў.
    На другім з украінскіх - 8 харугваў.
    На трэцім з сучасных балцкіх - 4 харугвы.
    Беларускіх харугваў было ў войску ВКЛ каля 70% ад ўсяго войску.
    БЧБ сцяг павінен быць над Грунвальдам ў знак павагі да нашых ваяроў, продкаў і нашай гісторыі пярыяду ВКЛ.
  • мы ўсе памятаем як Беларусь апынулася ў Панямонні
    26.06.2026
    Gwyneth, у сучасным сэнсе літоўскія землі - усе раёны Гродзенскай вобласці, частка з Мінскай і Віцебскай
  • Жвір
    26.06.2026
    мы ўсе памятаем як Беларусь апынулася ў Панямонні, а хто забыў, той пачытае дасьледваньні Ермаловіча, пачытае Урбана, і ўсё ўспомніць...
  • Bielarus4ever
    26.06.2026
    мы ўсе памятаем як Беларусь апынулася ў Панямонні,
    нейкая лухта, Пачытайце хаця-б як старабеларуская мова фармавалася... Беларускамоўнай славянабалцкай у 15 ст. была ўся будучая Беларусь паводле Карскага і Доўнар-Запольскага, што ў Панямоньні, што ў Падзьвіньні, што ў Падняпроўі.
    п.с. лепш сачыце за арэалам распаўсюду маскоўскай мовы.
  • Bielarus4ever
    26.06.2026
    Жвір, куды там манаграфіі. Школьны падручнік хай чытае. Гэбня ўжо піша, што Горадня і Менск летувіскія

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць