Каментары да артыкула

УСУ спалілі нафтаперапрацоўчы завод у Краснадарскім краі 

  • Слава Україні
    28.06.2026
    Малайцы!!!
  • Лол
    28.06.2026
    Дробязь, а прыемна
  • Gorliwy Litwin
    28.06.2026
    Беларускія нпз застаюцца на закуску. Калі чыста расійскія заводы спаляць усе, пытанне з беларускімі паўстане рубам
  • Найперш не галасі
    28.06.2026
    Gorliwy Litwin , голас хтанічнае прапаганды. )))

    Сёння ўся прапаганда перакінутая з тэмы "грантапіленія ОСЦ" на тэму "зласліўца Зяленскага, які спіць і сніць, як гараць беларускія НПЗ".

    Але як заўжды прапаганда не сябруе з канкрэтыкай. Замест канкрэтыкі і разумення апелюе да "ваў!!!", "усе памром!" і да тп бязглуздзіцы.

    Дык вось. крыху канкрэтыкі наконт "усе" і "рубам".
    1) Расійская дзяржава, а адпаведна і вайна спыняцца значна раней, чым згараць "усе заводы".
    2) Сёння расійскія 40 НПЗ за год перапрацоўваць ~341 млн тн/год + яшчэ газавы кандэнсат.
    2 беларускія НПЗ у межах 15-22 млн тн. ~5-7% ад аб'ёму агульнарасійскай перапрацоўкі.
    Кожны з першай пяцёркі буйных расійскіх НПЗ адзін перарабляе нафты больш, як разам 2 беларускія. Якія да таго ж на адрас Рассіі адгружаюць толькі частку. Выбачайце за чорны гумар, на такое нават дронаў шкада.
    3) хто па вайне будзе перапрацоўваць для Украіны сібірскую нафту?
    Мяркую, ў Кіеве дакладна разумеюць, што не Кірышы, не Туапсэ і не Разань з Капотняй. ))

    Але прапаганда зараз рознымі спосабамі дэманізуе Украіну, Зяленскага як ворага і падпальшчыка Беларусі.
    У хтанічным свеце прапаганды кожны тут шчыруе ў сваім амплуа.
    ))
  • Найперш не галасі!
    28.06.2026
    Увогуле, гэта трывожны сімптом. Такое татальнае "грамадскае расчалавечванне" суседа, яго дэманізацыя звычайна папярэднічалі чарговаму "освободительному походу".
    Ёсць што супаставіць і пра што задумацца.

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць