«На тобе й кош і рыба». 81‑гадовая Вера запісала ўспаміны пра Давыд-Гарадок 1950‑х і зрабіла аўдыязапісы дарагой яе душы гаворкі
-
05.07.2026Ліпень, "На беларускім Палессі гаворка не зусім беларуская - там помесь беларускай, "
там розныя гаворкі, ёсць і класічныя беларускія нават на Украінскім баку, да таго, там літвіны жывуць каля Чарнігава. -
05.07.2026На Палессі свая, на Гомельшчыне свая. Пакінем толькі вецшнорвю, астатніх раздадўіс суседзям, бо ў іх мова не свая, а "помесь" (маскальскае слова, дарэчы)
-
05.07.2026Ліпень, гэта даволі абсурдная інтэрпрэтацыя. Гаворкі ня могуць быць "мешанінай моваў" -- яны першасныя адзінкі на моўнай мапе, бо ствараюцца і разьваюцца натуральным чынам. Людзі гавораць менаіта гэтак, а няйначай, бо гэтак яно склалася само сабой, натуральным чынам. Няма нейкага вышэйшага аўтарытэту, які вызначае, якой менавіта павінна быць "простая" гаворка. Калі кажуць, што мова -- жывы арганізм, маюцца на ўвазе менавіта гаворкі, якімі людзі штодня карыстаюцца ў побыце. У большасьці дзяржаваў Эўропы сярэдняга памеру, людзі, якія жывуць у розных частках краіны, могуць не да канца разумець адно аднаго, калі кожны размаўляе "по-своёму". Быўшы ў заробках ў Менску, я не адразу зразумеў, што "сьцірка" і "маршрутка" гэта насамрэч "сьцёрка" і "таксічка".
Адрозна ад гаворак, літаратурныя мовы (беларуская. украінская, польская) не складаюцца натуральна, а кадыфікуюцца і рэгулююцца досыць штучна -- існуе стандарт літаратурнай мовы ды інстытуцыі, якія дбаюць пра ейную чысьціню, правільнасьць і адпаведнасьць сучаснаму стану матэрыяльнага сьвету, каб мовай было зручна карыстацца ў мэтах, якім яна служыць. Існуе прыгожае пісьменства, тэатар, кіно і СМІ, якія задаюць пэўны моўны ўзор. Гэта чыста мадэрная зьява, абумоўленая перадусім эканамічнай патрэбай ўва ўніфікацыі і стандартызацыі вытворчасьці, гаспадаркі і кіраваньня.
Першасны матэрыял для літаратурнай мовы выбіраецца з найбольш распаўсюджаных і прэстыжных гаворак. Таму, наадварот, у пэўнай ступені, кожная мадэрная літаратурная мова -- гэта мешаніна гаворак. Мовазнаўцы ды дыялектолягі ўмоўна клясыфікуюць гаворкі, напрыклад, на "беларускія" ці "ўкраінскія" па крытэры наяўнасьці ў іх тых ці іншых прыкметаў, якія характэныя да той ці іншай літаратурнай мовы. Але стыхія гаворак нашмат больш складаная і разнастайная, чым упарадкаваныя штучныя канструкты літарурных моваў. Таму тут здараецца багата казусаў.
Напрыклад, правесьці выразную рысу паміж умоўна беларускімі і ўмоўна ўкраінскімі гаворкамі даволі складана. Існуе шырокі пас тэрыторыі, дзе бытуюць гаворкі, якія спалучаюць адразу характэрныя рысы, якія мовазнаўцы вызначылі, як крытэры "беларускасьці" і "ўкраінскасьці". Але гэта адбываецца таму, што гэтыя гаворкі такімі ўтварыліся, а не таму што яны зьяўляюцца "мешанінай" літаратурных беларускай ды украінскай моваў. -
05.07.2026Ленін думае пра Беларусь, булль тыр пыр. Патаму шта.
-
05.07.2026Ленін думае пра Беларусь,
Плюсую.
Натуральныя гаворкі нье з’яўляюцца камбінацыей сучасных літаратурных нормаў.
А (ньекаторыя) гаворкі захоўваюць у сабе характэрыстыкі старажытныя, якія ў літ. норміе былі выдалены. І такім чынам наадварот, менавіта такія гаворкі гэта і ёсць ісконнае вымаўленне ў адрозненніе ад літэратурнай рэдукаванай нормы.
(Ёсць праўда і іншыя гаворкі, якія развілі ў сабіе новую спецыфіку, якая раней нье існавала, але ўсе адно гэта нье зза таго што хтосці зрабіў штучны мікс двух літэратурных моваў) -
05.07.2026Надзвычай цікава!
Дзякуй! -
05.07.2026Душэўна. Так цікава пачытаць было. Больш такога публікуйце. І дзякуй за аўдыязапісы.
-
05.07.2026У гарадчукоў свая гаворка, у альшанцаў свая, у альпенцаў таксама свая. Што ні вёска то свае слоўцы.
-
05.07.2026нейкае племя, у мове якога былі гэтыя дыфтонгі рассяліся тонкай смугой ад Століншчыны праз наваколлі Бярозы і Пружан аж да Бельска на Падляшшы; тыя самыя дыфтонгі захаваліся ў літоўскай мове — НН
НН, я правільна разумею што гэтае племя не прыўнесла ніекі новы дыфтонґ у славянскую мову, а наадварот: ЗАХАВАЛА яго ад знікнення, бо дыфтонґ першасна існаваў у славянскай мовіе а затым пачаў знікаць то тут то там, але на Паліесье ён здолеў выжыць. Тыкім чынам адсутнасць дыфтонґа ў іншых, гэта проста рэдукцыя, спрошчанае вымаўленне.
І да таго ж, наўрацці носьбіты дыфтонгавага вымаўлення гэта адно племя. Хутчэй за ўсе гэта кросс-племенная характэрыстыка.
п.с. дзякую за артыкул -
05.07.2026У меня бабка тоже на великолитвинском наречии разговаривала.
Сыбота, лисапет, Мигилеу, телевизер, сасиськи, кохта, фулюган.
Могу тоже аудио записать. А то спадчыну русификаторы уничтожат.
А што да рускай мовы - дык многія беларусы размаўляюць на ей лепш, чым самыя расейцы.