БЕЛ Ł РУС

У Горадні зьявіўся пункт пракату ровараў

13.07.2007 / 17:48

Nashaniva.com

Каб пакатацца на ровары патрэбная гарадзенская прапіска і ад 3 да 10 тысячаў рублёў.

Каб пакатацца на ровары патрэбная гарадзенская прапіска і ад 3 да 10 тысячаў рублёў.

У адчыненым пункце пракату пакуль толькі чатыры горныя ровары: дзьве мужчынскія і дзьве жаночыя рамы Stels 710. З часам, калі будзе вывучаны попыт на новую паслугу, колькасьць ровараў магчыма ўзрасьце.

Арандаваць ровар можна пагадзінна і на суткі. У першым выпадку трэба заплаціць 3 тыс. рублёў за гадзіну, у другім — 10 тыс. за суткі. Атрымаць у арэнду ровар можна пры наяўнасьці пашпарту з гарадзенскай прапіскай.

Паводле www.blog.grodno.net

Чытаць пра

Крытычную масу ў Горадні

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула