БЕЛ Ł РУС

Забег Дзядоў Марозаў - відэа

1.01.2013 / 12:43

31 снежня ад Нацыянальнай бібліятэкі ў Мінску стартаваў забег Дзядоў Марозаў, якія падтрымалі міжнародную эстафету "Бег сяброўства".

Перад стартам адзін з удзельнікаў забегу, клоўн Гоша, пусціў па руках прысутных паходню — сімвал дабрыні і святла, патлумачыўшы, што яна перадаецца ад горада да горада, ад краіны да краіны, з рук у рукі, каб мір і радасць былі на Зямлі.

Дзяды Марозы беглі ад Нацыянальнай бібліятэкі да Кастрычніцкай плошчы разам з усімі ахвотнымі.

Каманда Дзядоў Марозаў, паводле словаў Гошы, хоча сёлета дабегчы да сядзібы галоўнага беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула