НАСА пакажа збліжэнне 45-метровага астэроіда з Зямлёй у жывым эфіры
Амерыканскія навукоўцы НАСА пацвердзілі, што збліжэнне астэроіда 2012DA14 будзе паказанае ў жывым эфіры.
45-метровы астэроід вагой 130 тысяч тон праляціць сёння (у 22.25 па беларускім часе) на бяспечнай адлегласці ад Зямлі. Назіранне будзе весціся з абсерваторый Аўстраліі і праз тэлескоп у касмічным цэнтры Маршал (Хантсвіл, штат Алабама, ЗША). Найлепшы агляд гэтай выключнай з’явы атрымаюць жыхары Інданезіі і краін Азіі.
Спецыялісты ўжо запэўнілі грамадскасць, што набліжэнне 2012DA14 ніяк не пагражае нашай планеце.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула