БЕЛ Ł РУС

Справа банкіра Кацарэнкі перададзена ў суд Цэнтральнага раёна Мінска

21.02.2013 / 11:19

Nashaniva.com

Крымінальная справа былога старшыні назіральнай рады ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі перададзена ў суд Цэнтральнага раёна Мінска,
паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.

Усяго па справе былога старшыні назіральнай рады ААТ «Тэхнабанк» Уладзіслава Кацарэнкі праходзяць восем абвінавачаных. Што да самога Кацарэнкмі, то ён абвінавачаны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, а таксама ў тым, што падаваў прыватным кампаніям падробленыя дакументы і рэквізіты падкантрольных яму лжэпрадпрымальніцкіх структур — рэзідэнтаў Расіі і Вялікабрытаніі. Уладзіслаў Кацарэнка быў затрыманы 2 сакавіка 2012 г.

У дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, а на маёмасць накладзены арышт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула