БЕЛ Ł РУС

Паўночнакарэйскае ТВ: Толькі гуманітарная дапамога з КНДР дазваляе бедным амерыканцам пратрымацца - відэа

14.03.2013 / 08:52

У сеціве з’явіўся рэпартаж тэлебачання КНДР пра жахлівыя рэаліі жыцця ў ЗША. «Амерыка сёння – гэта бядота, холад і гомасексуалізм», – распавядае дыктарка, ледзьве стрымліваючы эмоцыі.

Паводле аўтараў рэпартажу, справы ў ідэалагічнага праціўніка настолькі дрэнныя, што людзі забіваюць адно аднаго, каб пракарміцца… «асабліва дзяцей», дадае дыктарка. Толькі гуманітарная дапамога з Паўночнай Карэі дазваляе бедным амерыканцам хоць неяк пратрымацца. Пхеньян нават высылае паўночнакарэйскую каву, кажуць аўтары рэпартажу.

Большая частка відэашэрагу паказвае бяздомнікаў, аднаго з якіх называюць былым рэспубліканскім кандыдатам ад штату Арэгон. Таксама бачныя кадры з нейкага лагеру бежанцаў, аднак праз нізкую якасці відэа нельга сказаць, дзе яго знялі.

Нагадаем, што на мінулым тыдні ўлады КНДР заявілі пра выхад з дамовы аб ненападзе з Паўднёвай Карэяй і пагражаюць ядравым ударам па паўднёвай суседцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула