БЕЛ Ł РУС

Загадчыца збожжасклада пайшла на крадзеж з-за беднасці

14.03.2013 / 22:15

Жыхарка вёскі Доўнары Іўеўскага раёна падазраецца ў крадзяжы грашовых сродкаў шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама, жанчына, працуючы загадчыцай збожжасклада філіяла аднаго з прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці, на працягу некалькіх месяцаў у 2012 годзе ўносіла ў табелі ўліку працоўнага часу заведама непраўдзівыя звесткі. Гэта дазволіла ёй прысвоіць пэўную суму грошай.

Жанчына прымяняла схему з «мёртвымі душамі». У табелі ўліку працоўнага часу яна ставіла гадзіны людзям, якія афіцыйна не працавалі на прадпрыемстве і нават не падазравалі, што іх анкетнымі звесткамі хтосьці карыстаецца. Воляй загадчыцы збожжасклада чатыры фіктыўныя рабочыя працавалі паляводамі, і ім налічвалася зарплата, якую пакідала сабе падазроная. Размова ідзе прыкладна аб трох мільёнах рублёў. Паводле слоў жанчыны, на такі ўчынак яе штурхнула беднасць. Ва ўчыненні злачынства яна прызналася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула