БЕЛ Ł РУС

ЗША ўзмацняюць санкцыі супраць адміністрацыі Лукашэнкі

7.08.2007 / 13:55

Nashaniva.com

Дзярждэпартамэнт ЗША абмежаваў выдачу візаў для новых катэгорый беларускіх чыноўнікаў, а таксама іхных жонак і мужоў. У сьпіс увайшлі афіцэры КГБ і МУС у званьні вышэй за падпалкоўніка, супрацоўнікі ідэалягічных аддзелаў, члены выбарчых камісій.

Дзярждэпартамэнт ЗША абмежаваў выдачу візаў для новых катэгорый беларускіх чыноўнікаў, а таксама іхных жонак і мужоў. У сьпіс увайшлі афіцэры КГБ і МУС у званьні вышэй за падпалкоўніка, супрацоўнікі ідэалягічных аддзелаў, члены выбарчых камісій.

7 жніўня пасольства ЗША распаўсюдзіла прэс-рэліз, у якім паведаміла наступнае.


Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

«Праз год пасля прыняцця Прэзідэнтам Бушам Пракламацыі 8015 адносна Беларусі рэжым Аляксандра Лукашэнкі працягвае практыку зняволення і пераследу грамадзян за выказванні ў абарону дэмакратыі, правядзенне мірных дэманстрацый і выступленні супраць рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму. Нягледзячы на тое, што мінулай вясной мела месца некаторае аслабленне рэпрэсіўных мераў, на працягу апошніх некалькіх тыдняў мы сталі сведкамі чарговага пагаршэння сітуацыі з правамі чалавека і дэмакратыяй у Беларусі.

У адпаведнасці з вышэйазначаным, Дзярждэпартамент ЗША выдаў абноўленае распараджэнне ад 3 жніўня 2007 года, якое ўдакладняе катэгорыі асобаў, чые звароты па візы аўтаматычна становяцца аб’ектам спецыяльнага разгляду, як таго патрабуе Прэзідэнцкая Пракламацыя 8015. Пракламацыя, выдадзеная 15 мая 2006 года, прыпыняе ўезд у Злучаныя Штаты па іміграцыйных ці неіміграцыйных візах асобаў, адказных за палітыку альбо дзеянні, што пагражаюць працэсу пераходу да дэмакратыі ў Беларусі.

Згодна з абноўленым візавым распараджэннем, цяпер аб’ектам працэдур, вызначаных Прэзідэнцкай Пракламацыяй 8015, становяцца візавыя звароты наступных асобаў:

• чыноўнікаў узроўню намеснікаў міністраў і вышэй альбо прыроўненых да іх;

• генеральнага пракурора і яго намеснікаў;

• афіцэраў Міністэрства ўнутраных спраў у званні вышэй за падпалкоўніка;

• афіцэраў КДБ Беларусі ў званні вышэй за падпалкоўніка;

• супрацоўнікаў ідэалагічных аддзелаў Мінскага гарадскога і абласных выканкамаў;

• кіраўніка і намеснікаў кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта;

• членаў Цэнтральнай выбарчай камісіі;

• старшынь абласных выбарчых камісій;

• старшынь абласных і раённых судоў;

• старшыні Канстытуцыйнага суда;

• дырэктараў і намеснікаў дырэктараў дзяржаўных прадпрыемстваў;

• сужэнцаў пералічаных вышэй асобаў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула