БЕЛ Ł РУС

Бел-чырвона-белы і чырвона-зялёны сцягі побач - фотафакт

18.03.2013 / 09:13

Мікола Бугай

што Вы думаеце пра гэта?

Фота аўтара.

Акурат так выйшла з сітуацыі кіраўніцтва варшаўскага Універсітэта Лазарскага. У гэтай вышэйшай навучальнай установе вучацца прыкладна 200 беларусаў. Усе — за грошы. Універсітэт прыватны, таму тут няма студэнтаў з Праграмы Каліноўскага. Лазарскі спецыялізуецца на бізнэсе і праве і лічыцца адной з найлепшых у Польшчы ВНУ ў гэтай сферы.

Рашэнне змясціць абодва беларускія сцягі стала вынікам спрэчак між студэнтамі: адны аддавалі перавагу нацыянальнаму, другія — лукашэнкаўскаму сцягу. Рэктарат тады прыняў саламонава рашэнне.

Што Вы думаеце пра такі варыянт? Выказвайцеся ў каментах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула