БЕЛ Ł РУС

Юнак з бел-чырвона-белым сцягам у цэнтры Мінска раздаваў мінчукам віншаванні з Днём Волі — відэа

26.03.2013 / 13:20

СП

Чытач даслаў відэа, зробленае 25 сакавіка 2013 года на плошчы Якуба Коласа ў Мінску. Юнак з вялікім бел-чырвона-белым сцягам стаяў каля самай ажыўленай магістралі сталіцы і раздаваў мінчукам віншаванні з Днём Волі. Акцыя доўжылася 10 хвілін і прайшла без інцыдэнтаў, гаворыцца ў апісанні відэароліка.

Як пазней высветлілася, гэта быў Ян Мельнікаў, актывіст руху «За свабоду».

Нагадаем, што 25 сакавіка раніцай бел-чырвона-белы сцяг з’явіўся ў Мінску над Нямігай.

А ўвечары каля Чырвонага касцёла бел-чырвона-белы сцяг узняла пенсіянерка Ніна Багінская. Яе затрымалі і адвезлі у РУУС Маскоўскага раёна. Пазней жанчыну адпусцілі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула