БЕЛ Ł РУС

Замужняя мінчанка пасля знаёмства ў начным клубе скрала ў новага знаёмага мабільны і 8 млн

3.04.2013 / 10:06

Ілюстрацыйнае фота

Малады чалавек пазнаёміўся з дзяўчынай у адным з начных клубаў Мінска. Яны працягнулі вечар у яго дома, а на раніцу дзяўчына знікла. Разам з ёй з кватэры зніклі дарагі мабільны тэлефон і 8 млн рублёў.

Міліцыя на працягу сутак ўстанавіла асобу начной госці і яе месца жыхарства. Першапачаткова дзяўчына ўсё адмаўляла, аднак затым распавяла, як была справа.

Да ўсяго іншага, праўду даведаўся і яе муж з маленькай дачкой. Пры гэтым мужу з’яўленне тэлефона дзяўчына патлумачыла, што знайшла апарат у начным клубе.

У дачыненні да затрыманай распачата крымінальная справа. Прычынены матэрыяльны ўрон памерам 16 млн рублёў пацярпеламу кампенсаваны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула