БЕЛ Ł РУС

Традыцыі нямецкіх аўтахаўсаў у Беларусі

3.04.2013 / 10:40

Традыцыйна ў красавіку-маі прыкметна ўзрастае попыт на аўтамабілі з прабегам.

Будучыя аўтаўладальнікі накіроўваюцца на сайты аб’яваў аб продажы, на рынкі, праводзячы бясконцыя гадзіны і дні ў пошуках надзейнага аўтамабіля.

Але нямногія ведаюць, што існуюць праграмы продажу аўтамабіляў з прабегам, кантраляваныя заводам-вытворцам.

Да іх адносіцца праграма Volkswagen Das WeltAuto, якая запрацавала ў шэрагу сталічных дылераў з кастрычніка 2012 года.

Асноўныя патрабаванні, якія выстаўляюцца да аўтамабіляў у рамках праграмы DasWeltAuto:

Перад выстаўленнем на продаж усе аўтамабілі праходзяць дбайную праверку тэхнічнага стану, і наяўныя няспраўнасці пры неабходнасці ліквідуюцца. Да бясспрэчных плюсаў гэтай праграмы можна аднесці тое, што пакупнік можа правесці паўнавартасны тэст-драйв любога ўпадабанага аўтамабіля. Таксама ў рамках праграмы Das WeltAuto можна скарыстацца і паслугай trade-in, здаўшы ў залік свой стары аўтамабіль.

Немалаважны плюс гэтай праграмы — двухгадовая гарантыя на ўсе прададзеныя аўтамабілі.

На дадзены момант праграма DasWeltAuto даступная ў двух сталічных дылераў — «Атлант-М Уручча» і «Атлант-М Сухарава».

У якасці яскравага прыкладу праграмы Das WeltAuto можна прывесці аўтамабіль Volkswagen Crafter 35 2011 года, пераабсталяваны ў пасажырскі мікрааўтобус з 13 пасажырскімі сядзеннямі + месца кіроўцы.

Дадзены ўзор праграмы Das WeltAuto абсталяваны рухавіком 2,5 л магутнасцю 109 к.с. і аўтаматычнай каробкай перадач Shiftmatic. У камплектацыю аўтамабіля ўключаныя:

Пакет даабсталявання ўключае:

Згодна з прайс-лістом, сярэднярынкавая цана такога даабсталяванага аўтамабіля складае 65 000 USD. Па праграме Das WeltAuto гэты мікрааўтобус, дарэчы, з мінімальным прабегам (да 100 км), прапануецца за 40 000 USD.

Пры гэтым пакупнік атрымлівае цалкам правераны аўтамабіль, на які распаўсюджваецца завадская гарантыя Volkswagen 2+1 (2 гады без абмежавання прабегу і трэці год з абмежаваннем прабегу да 250 000 км), а таксама 3 гады гарантыі на лакафарбавае пакрыццё і 2 гады на пераабсталяванне. Пры наяўнасці такіх прапановаў праграма Das WeltAuto мае ўсе шанцы на поспех у аўтаўладальнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула