БЕЛ Ł РУС

КНДР ратыфікавала загад пра ядзерную атаку супраць ЗША

4.04.2013 / 09:18

КНДР абвясціла ў чацвер, што «ратыфікавала бязлітасную атаку супраць ЗША, патэнцыйна з выкарыстаннем ядзернай зброі»,

паведамляе Reuters.

Пагрозы Пхеньяна на адрас Сеула і Вашынгтона штодня транслююцца па дзяржтэлебачанні і радыё Паўночнай Карэі і, як правіла, застаюцца толькі дэкларацыямі аб намерах.

30 сакавіка КНДР абвясціла, што «ўвайшла ў стан вайны» з Паўднёвай Карэяй.

Да апошняга часу на Карэйскім паўвостраве дзейнічала Пагадненне аб перамір’і, заключаным дзеля заканчэння Карэйскай вайны 1950–1953 гадоў, аднак у пачатку сакавіка афіцыйны Пхеньян спыніў яго дзеянне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула