БЕЛ Ł РУС

У Мінск зноў з канцэртам едзе Х'ю Лоры

4.04.2013 / 10:02

nn.by

Канцэрт аднаго з самых папулярных акцёраў свету (доктар Хаус), выканаўцы блюзу адбудзецца ў Мінску 31 мая. Х'ю Лоры прэзентуе свой новы блюзавы альбом «Didn’t It Rain».

Канцэрт пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Прычым канцэртны тур Х’ю Лоры пачнецца з Мінска. 2 чэрвеня спявак выступіць у Санкт-Пецярбургу, а 4 чэрвеня ў Маскве.

У «Didn’t It Rain Х’ю Лоры вяртаецца да вытокаў амерыканскага блюзу, выконваючы песні такіх мэтраў, як Уільям Крыстафер Хэндзі («St Louis Blues»), Джэлі Рол Мортан («I Hate A Man Like You»), а таксама кампазіцыі больш сучасных музыкаў — Доктара Джона («Wild Honey») і Алана Прайса («Changes»).

Разам з Х’ю Лоры выступае гурт The Copper Bottom Band.

Цана квіткоў ад 300 тыс. да 1,5 млн рублёў.

Х’ю Лоры прыязджаў у Мінск год таму, яго выступ у Палацы Рэспублікі адбыўся 22 чэрвеня.

14 мая ў Мінску, у Палацы Рэспублікі, выступіць з канцэртам Майкл Болтан. Цана квіткоў ад 130 тыс. да 800 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула