БЕЛ Ł РУС

Танцоры кубінскага балета збеглі ў ЗША: мы хочам лепшага жыцця для нашых блізкіх

4.04.2013 / 11:00

Сямёра танцораў Нацыянальнага кубінскага балета, якія знаходзіліся з гастролямі ў Мексіцы, вырашылі не вяртацца на радзіму.

Вэб-сайт кубінскіх выгнаннікаў у Маямі паведаміў, што шасцёра артыстаў знаходзяцца зараз у ЗША, і яшчэ адзін — у Мексіцы.

Як удакладняе вэб-сайт кубінскіх выгнаннікаў у Маямі cafefuerte.com, сярод уцекачоў — двое мужчын і пяцёра жанчын. Усе яны ўжо папрасілі палітычнага прытулку ў ЗША.

«Нам хацелася лепшага творчага жыцця, ды і дабрабыту для нашых блізкіх таксама», — цытуе cafefuerte.com словы адной з маладых удзельніц трупы Ані Руіс Дыяс, якая зрабіла заяву ад імя сваіх калегаў.

У апошнія гады многія ўдзельнікі сусветна вядомай трупы легендарнай балярыны Алісіі Алонса вырышалі не вяртацца з замежных гастроляў, выбраўшы свабоду перамяшчэння і матэрыяльны дабрабыт.

У сакавіку 2011 года пяцёра ўдзельнікаў трупы засталіся ў Канадзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула