БЕЛ Ł РУС

Замежны доўг РФ вырас на $52,6 млрд за I квартал 2013

4.04.2013 / 11:08

Замежны доўг Расіі вырас на 8,3% (52,566 млрд даляраў) за першы квартал 2013 года да 684,350 млрд даляраў на 1 красавіка 2013 года, сведчаць папярэднія дадзеныя Цэнтрабанка Расіі.

У тым ліку, замежны доўг органаў дзяржаўнага кіравання склаў 46,389 млрд даляраў, знізіўшыся на 3% за першы квартал 2013 года. Доўг Цэнтральнага банка вырас на 24,3% да 19,876 млрд даляраў. Замежны доўг банкаў склаў 205,779 млрд даляраў, павялічыўшыся на 2,1%, іншых сектараў эканомікі — 412,305 млрд даляраў, павялічыўшыся на 12,5%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула