БЕЛ Ł РУС

Мінская ДАІ правядзе рэйд па эвакуацыі няправільна прыпаркаваных аўто

9.04.2013 / 10:52

У першую чаргу ўвагу інспектары ўдзеляць дзіцячым пляцоўкам у дварах і «кішэням» грамадскага транспарту, дзе кіроўцы паркуюць свае машыны і тым самым не толькі парушаюць ПДР, але і перашкаджаюць заезду аўтобусаў і тралейбусаў на прыпынак.
Як правіла, востра гэтая сітуацыя стаіць у новабудоўлях і спальных раёнах сталіцы.

Штраф за першае парушэнне правілаў спынення і стаянкі складзе 100 тысяч рублёў, пры паўторным — 200 тысяч рублёў.

ДАІ таксама нагадвае, што ў Мінску дзейнічаюць новыя тарыфы на эвакуацыю аўтамабіляў: 380 тысяч рублёў пры поўнай пагрузцы, 300 тысяч рублёў — пры частковай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула