БЕЛ Ł РУС

Гендырэктар «Магілёўводбуд» затрыманы ў падазрэнні хабару

9.04.2013 / 12:10

Генеральны дырэктар холдынгу «Магілёўводбуд» затрыманы па падазрэнні ў атрыманні хабару.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, у дачыненні да гендырэктара УСК распачата справа па ч. 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса (атрыманне хабару). Ён зняволены пад варту. Гендырэктар падазраецца ў тым, што атрымаў ад прадстаўнікоў расійскай кампаніі ў якасці хабару 400 тысяч расійскіх рублёў за вырашэнне пытання аб заключэнні дагавораў на аказанне транспартных паслуг і ажыццяўленне рэкультывацыі зямель у Рэспубліцы Комі.

Раней у дачыненні да гендырэктара «Магілёўводбуда» распачыналася крымінальная справа за крадзеж гаруча-змазачных матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула