БЕЛ Ł РУС

Паркоўка за Камароўскім рынкам стане платнай

9.04.2013 / 12:32

ЯМ

На вуліцы Кульман з'явяцца зборшчыкі грошай з кіроўцаў.

Мінгарвыканкам пашырыў спіс платных аўтамабільных парковак на вуліцах Мінска.
Згодна з рашэннем № 697 ад 21 сакавіка 2013 года, змены закрануць паркоўку на вуліцы Кульман (за Камароўскім рынкам) з двух бакоў. Па цотным (ад дома № 4 да дома № 18) можа змясціцца 70 аўто, па няцотным (ад дома № 3 да дома № 9) — яшчэ 57 аўто.
Паркоўка не будзе аўтаматызаванай, таму на вуліцы неўзабаве могуць з’явіцца супрацоўнікі ДУ «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» для збору грошай з кіроўцаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула