БЕЛ Ł РУС

Джэк Хофман і яго тачдаўн у Небрасцы - відэа

9.04.2013 / 13:10

У красавіку 2011 г. у маленькага амерыканца Джэка Хофмана выявілі рак мозгу. Тады яму было ўсяго пяць гадоў і ўсё жыццё сям'і перакулілася ў адно імгненне.

Першая аперацыя была няўдалай і дактары змаглі выдаліць толькі частку пухліны. Перад другой аперацыяй бацькі вырашылі зрабіць для Джэка які-небудзь асаблівы падарунак. Хлопчык -- вялікі прыхільнік амерыканскага футбольнага клуба «Небраска» і бацькі дамовіліся з зоркай клуба Рэксам Баркхедам, што той сустрэнецца з хлопчыкам.

Рэкс запрасіў Джэка да сябе, яны паабедалі, футбаліст паказаў хлопчыку стадыён і яны разам пабегалі па полі. На развітанне Джэк падарыў Рэксу чырвоны бранзалет з надпісам «Team Jack Pray».
З тых часоў футбаліст яго не здымаў і лічыў яго сваім талісманам, які дапамагае камандзе перамагаць.

Хлопчык паспяхова перанёс другую аперацыю.

У мінулую суботу трэнер «Небраскі» спыніў гульню ў чацвёртым перыядзе і ўзяў тайм-аўт. На поле вывелі 7-гадовага Джэка Хофмана ў форме клуба.
Хлопчык атрымаў мяч і пад аглушальныя апладысменты 60 тыс. гледачоў на трыбунах зрабіў 69-ярдавы тачдаўн - забіў сімвалічны гол у гонар свайго выздараўлення.

Відэаролік з гэтым фантастычным момантам зараз паглядзелі больш за 3 млн раз.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула