БЕЛ Ł РУС

Дэпутат бундэстага заклікала Беларусь тэрмінова ўвесці мараторый на смяротную кару

10.04.2013 / 09:13

Неадкладна ўвесці мараторый на смяротную кару заклікала беларускія ўлады дэпутат нямецкага бундэстага ад фракцыі «зялёных» Марылуізе Бек.
У заяве, прымеркаванай да прэзентацыі штогадовага даклада «Міжнароднай амністыі» аб смяротнай кары, Бек адзначае, што год таму былі «варварскім спосабам пакараны» абвінавачаныя ў тэракце ў Мінскім метрапалітэне Дзмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў.

Маці Кавалёва працягвае змагацца за выдачу ёй цела сына, а беларускі ўрад адмаўляецца паведаміць дату выканання прысуду і месца пахавання асуджаных

Зыходзячы з прававых норм, былі пакараны невінаватыя, лічыць Бек. «Мы не дапусцім, каб злачынствы супраць двух маладых людзей былі забытыя, — сказала дэпутат. — Як еўрапейцы ўсе мы павінны змагацца супраць ганебнай практыкі смяротнай кары, першым чынам на нашым кантыненце».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула