БЕЛ Ł РУС

Катастрофа пад Смаленскам: альтэрнатыўнае бачанне - фільм

11.04.2013 / 15:09

ЗС

12 красавіка. Сядзіба Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). 17:30.

Фільм польскай журналісткі Аніты Гаргас “Анатомія падзення” (Anatomia upadku) прадстаўляе альтэрнатыўнае афіцыйнаму бачанне катастрофы польскага прэзідэнцкага самалёта пад Смаленскам. Калі гаворыцца пра “афіцыйнае” бачанне, то маецца на ўвазе канцэпцыя прадстаўленая ў рапарце Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту (МАК) – структуры ўтворанай для краін СНД з мэтай даследвання авіяцыйных катастрофаў на іх тэрыторыі. Рапарт сустрэўся з неадназначным успрыняццём у Польшчы, дзе адбыўся падзел грамадзкай думкі па пытанні аб прычынах катастрофы.

Фільм “Анатомія падзеньня” канцэнтруецца на неадпаведнасьцях рапарту МАК, прадстаўляючы альтэрнатыўную канцэпцыю катастрофы, якая магла адбыцца ў выніку выбуху ў самалёце да падзення. Фільм дапамагае зразумець важнасьць палітычных вынікаў катастрофы, аб якіх мала кажацца ў адкрытай інфармацыйнай прасторы.

Прагляд фільма адбудзецца 12 красавіка (пятніца) на сядзібе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3). Пачатак а 17:30.

Фільм будзе прэзэнтаваны на польскай мове.

Перад паказам і падчас прагляду намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксандр Стральцоў-Карвацкі выступіць з уводным словам і бягучымі тлумачэннямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула