БЕЛ Ł РУС

Памёр Мікалай Вайцянкоў, любімы ў народзе кіраўнік Гомельшчыны

24.04.2013 / 10:23

Nashaniva.com

Былы старшыня Гомельскага аблвыканкама Мікалай Вайцянкоў памёр 22 красавіка на 67-м годзе жыцця. Гомельскім аблвыканкамам ён кіраваў у 1989—1995 і 1997—2001. У 1995—1997 быў паслом у Чэхіі, у 2001—2009 — паслом па асаблівых даручэннях.

Гэтага сціплага чыноўніка на Гомельшчыне любілі. Пасля Чарнобыля ён быў сярод тых, хто рабіў усё, каб абараняць людзей ад дурных загадаў з Масквы і Мінска. Тысячы людзей яму за гэта асабіста ўдзячныя. Ён асабіста арганізоўваў побыт многіх высяленцаў, лячэнне дзясяткаў хворых.

Ягонай заслугай было стварэнне ў Гомелі Цэнтра радыяцыйнай медыцыны, ёсць доля ягонай заслугі ў адкрыцці помніка Францішку Скарыну ў Празе.

Добрая памяць пра яго захаваецца на ягонай малой радзіме — у вёсця Балотня Рагачоўскага раёна. Пахавалі Мікалая Вайцянкова на Паўднёвых-2 могілках пад Гомелем.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула