БЕЛ Ł РУС

У Мінск ляціць прэм'ер-міністр Казахстана

25.04.2013 / 09:31

Прэм'ер-міністр Казахстана Серык Ахметаў раніцай 25 красавіка паляцеў у Мінск, паведаміла прэс-служба кіраўніка ўрада.

У ходзе візіту плануюцца сустрэчы Ахметава з Аляксандрам Лукашэнкам і прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.

«Бакі абмяркуюць шырокі спектр пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння. Па выніках казахстанска-беларускіх перамоваў мяркуецца падпісаць шэраг сумесных дакументаў па далейшаму ўмацаванню двухбаковых адносінаў», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Візіт Ахметава будзе двухдзённым. Ён плануе наведаць шэраг беларускіх прадпрыемстваў і сустрэцца з прадстаўнікамі клуба сяброў Казахстана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула