БЕЛ Ł РУС

НБА: сталі вядомыя першыя два ўдзельнікі наступнага раўнду

29.04.2013 / 10:13

Цім Данкан (№21) з «Сан-Антоніа» пакідае па-за гульнёй По Газоля (№16) з «Лейкерс».

«Маямі Хіт» і «Сан-Антоніа Спёрс» выйшлі ў наступны раўнд плэй-оф НБА.

Дзеючы чэмпіён «Маямі Хіт» у чатырох матчах серыі «разабраўся» з «Мілуокі Бакс», у апошнім матчы «Мілуокі» на хатняй арэне пацярпелі паразу - 88:77. У паўфінале Усходняй канферэнцыі «Маямі» сустрэнецца з пераможцам пары «Чыкага» — «Бруклін», «Булз» вядуць у серыі 3:1.

«Сан-Антоніа Спёрс» давёў да перамогі серыю з абяскроўленым «Лос-Анджэлес Лейкерс».
Тэхасцы ўпэўнена выйгралі абодва гасцявыя матчы і цяпер чакаюць пераможцу пары «Голдэн Стэйт» — «Дэнвер».

«Бостан» здолеў выйграць чацвёрты матч у серыі з «Нью-Ёрк Нікс». На хатняй арэне «Сэлтыкс» у овертайме перайгралі суперніка - 97:90. Пасля перамогі «Бостан» скараціў лік у серыі да дзвюх перамог, аднак за ўсю гісторыю НБА ніводнай камандзе не ўдавалася выйсці ў наступны раўнд, прайграючы у серыі 0:3.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула