БЕЛ Ł РУС

Беатрыкс афіцыйна адраклася ад трону, новым каралём Нідэрландаў стаў Вілем-Аляксандр

30.04.2013 / 11:31

nn.by

Вілем-Аляксандр, яго мама Беатрыкс, жонка Максіма.

Каралева Беатрыкс правіла краінай ад 1980 г.

Новыя кіраўнікі Нідэрландаў: кароль Вілем-Аляксандр з жонкай Максімай і дзеткамі: Катарынай Амаліяй, Алексіяй і Арыанай.

Каралева Нідэрландаў Беатрыкс падпісала дакумент аб адрачэнні ад пасады ў каралеўскім палацы ў Амстэрдаме.

Вілем-Аляксандр стане першым каралём Нідэрландаў за больш чым 120 гадоў (ад 1890 г. правілі Вільгеміна, а потым Юліяна).

Дзясяткі тысяч чалавек сабраліся сёння ў цэнтры Амстэрдама, каб адсвяткаваць узыходжанне на трон новага манарха.

Вілем-Аляксандр разам з маці, жонкай Максімай і дзецьмі з'явіліся ў 11:30 на балконе каралеўскага палаца і прывіталі прысутных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула