БЕЛ Ł РУС

Ва Украіне шалёны бабёр напаў на юных закаханых; трое параненых

30.04.2013 / 12:08

У раённым цэнтры Уладзімірац Ровенскай вобласці шалёны бабёр накінуўся на маладую пару.
18-гадовы жыхар райцэнтра праводзіў дадому 16-гадовую дзяўчыну, калі з абочыны дарогі на іх напаў бабёр.
Крыкі маладых людзей пачуў дзед дзяўчыны, сумеснымі намаганнямі жывёліна была забіта, усе тры чалавекі атрымалі раненні.

Пацярпелыя змешчаны ў траўматалагічнае аддзяленне цэнтральнай бальніцы райцэнтра. Ветэрынарная лабараторыя ўжо ўстанавіла, што бабёр быў шалёны. Медэксперты працягваюць праверку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула