БЕЛ Ł РУС

У КНДР амерыканца пасадзілі на 15 гадоў

2.05.2013 / 09:40

Паўночнакарэйскі суд прысудзіў амерыканскага грамадзяніна да 15 гадоў пазбаўлення волі, паведаміла агенцтва навінаў КНДР.

Кенэт Бэй, якога ў Пхеньяне называюць Ба Хун Хо, заехаў на тэрыторыю Паўночнай Карэі як турыст у лістападзе мінулага года.

Амерыканец быў абвінавачаны ў спробе звяржэння камуністычнага рэжыму. Як сцвярджаюць СМІ КНДР, ён «прызнаў віну».

Вердыкт па справе Кенэта Бэя вынесены на фоне абвастрэння адносін Пхеньяна і Вашынгтона, выкліканага паўночнакарэйскім выпрабаваннем ракеты і сумеснымі вучэннямі Паўднёвай Карэі і ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула