БЕЛ Ł РУС

Голад у Самалі забіў 260 тыс. чалавек, з іх палова - дзеці да 5 гадоў

2.05.2013 / 20:53

У выніку голаду ў Самалі ў 2010-2012 гадах у гэтай краіне загінулі каля 260 тысяч чалавек, палова з іх - дзеці да пяці гадоў, гаворыцца ў дакладзе Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО) і амерыканскай арганізацыі Сістэма ранняга папярэджання аб небяспецы голаду (FEWS Net).

Колькасць ахвяр вышэйшая, чым падчас голаду ў Самалі ў 1992 г., калі загінулі 220 тысяч чалавек.

Прычынай голаду ў Самалі як правіла становіцца засуха, сітуацыю таксама пагаршае ўзброены канфлікт у краіне.

Гэта быў самы страшны голад у Самалі за апошнія 25 гадоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула