БЕЛ Ł РУС

Рада БНР заклікае ўлады Швецыі расследаваць інцыдэнт з фанатамі на хакеі

6.05.2013 / 12:42

Рада БНР заклікала ўлады Швецыі правесці расследаванне інцыдэнту з бел-чырвона-белым сцягам падчас чэмпіянату свету па хакеі і прыняць меры ў адпаведнасці з заканадаўствам.

«5 мая на чэмпіянаце свету па хакеі ў Швецыі асобамі ў уніформе былі ўжытыя гвалтоўныя дзеянні супраць актывістаў арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць», якія разгарнулі бел-чырвона-белы сцяг. Пры гэтым спасылаліся на нібыта палітычны характар сцяга. Рада БНР сведчыць, што бел-чырвона-белы сцяг не з`яўляецца сімвалам якой-небудзь палітычнай партыі», — гаворыцца ў заяве рады.

У дакуменце тлумачыцца, што бел-чырвона-белы сцяг з`яўляўся нацыянальным сцягам Беларусі да рэферэндуму 1995 года. «Менавіта гэты «рэфэрэндум» быў пачаткам татальнага наступу на законнасць, дэмакратыю і правы чалавека. Ён быў прызначаны і праведзены з грубымі парушэннямі Канстытуцыі і законаў Беларусі», — адзначаюць аўтары заявы.

Бел-чырвона-белы сцяг з`яўляецца гістарычным беларускім сімвалам, падкрэслівае Рада БНР. Дзеянні ў дачыненні да беларусаў на чэмпіянаце свету па хакеі яна ацэньвае як «абразу нацыянальнага гонару і годнасці».

У заяве ўтрымліваецца заклік да Міжнароднай федэрацыі хакея «гарантаваць павагу да дзяржаўных сімвалаў і выкананне правоў чалавека падчас спаборніцтваў».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула