БЕЛ Ł РУС

Назарбаеў паказаў майстар‑клясу па прапарцыйнай сыстэме выбараў

20.08.2007 / 10:58

Nashaniva.com

У выніку датэрміновых выбараў у Казастане, якія ўпершыню праходзілі па прапарцыянальнай сыстэме, у парлямэнт прайшла толькі прапрэзыдэнцкая партыя.

Згодна з афіцыйнымі папярэднімі зьвесткамі, у парлямэнт Казастану прайшла толькі прапрэзыдэнцкая партыя «Нур Атан», якая набрала больш за 88 адсоткаў галасоў.

На думку апазыцыі, на выбарах мелі месца «падтасоўкі й фальсыфікацыі». Партыя «Ак Жол» патрабуе пераліку галасоў і стварэньня камісіі з удзелам усіх палітычных партый для праверкі вынікаў галасаваньня.

Арганізацыя па бясьпецы й супрацоўніцтве ў Эўропе (АБСЭ) заявіла, што выбары ў Казастане не адпавядалі міжнародным стандартам.

Назіральнікі ад СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва выбарамі цалкам задаволеныя.

«Радио Свобода»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула