БЕЛ Ł РУС

В.Юшчанка: «Куды падзелася беларуская мова?»

20.08.2007 / 16:29

Сёньня прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка на прэс-канфэрэнцыі выказаўся супраць наданьня расейскай мовы статусу другой дзяржаўнай.

Сёньня прэзыдэнт Украіны Віктар Юшчанка на прэсавай канфэрэнцыі выказаўся супраць наданьня расейскай мовы статусу другой дзяржаўнай у краіне, што прапануе Партыя рэгіёнаў.

У якасьці кепскага прыкладу наступстваў падобных рашэньняў Юшчанка прывёў лёс беларускай мовы:

«Спэкуляцыі на тэмы мовы — гэта таксама праца супраць Украіны. Мне сёньня хочацца спытаць: куды падзелася ірляндзкая мова? Куды падзелася беларуская мова? Куды падзеліся дзясяткі моваў, дзяржавы якіх пайшлі па той формуле, якую нам сёньня сёй‑той навязвае. Я перакананы, што гэта не палітыка Ўкраіны, а спэкуляцыі, на якіх хтосьці яшчэ можа зарабляць палітычныя дывідэнды. Я выступаю супраць гэтага».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула