БЕЛ Ł РУС

Энвер Барыеў вызвалены ад пасады пасла Беларусі ў Туркменістане

16.05.2013 / 18:34

Энвер Барыеў вызвалены ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Беларусі ў Туркменістане ў сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Нагадаем, 24 красавіка на пленуме рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб`яднання БФСТ «Дынама» Барыеў быў абраны старшынёй аб`яднання». Ён таксама, верагодна, будзе абраны на пасаду кіраўніка назіральнага савета ХК «Дынама-Мінск».

Энвер Барыеў у 2005 — 2011 гадах быў міністрам па надзвычайных сітуацыях; паслом Беларусі ў Туркменістане прызначаны ў 2011 годзе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула