БЕЛ Ł РУС

Запатрабаваў дэклярацыю па‑беларуску — чакай суда

21.08.2007 / 15:40

30 жніўня ў Гомелі адбудзецца суд над Сяргеем Сямёнавым. Падставай для судовага разбіральніцтва зьяўляецца адмова спадара Сямёнава ў запаўненьні мытнай дэклярацыі на расейскай мове.

30 жніўня ў Гомелі адбудзецца суд над Сяргеем Сямёнавым. Падставай для судовага разбіральніцтва зьяўляецца адмова спадара Сямёнава ў запаўненьні мытнай дэклярацыі на расейскай мове.

Днямі Сяргей Сямёнаў перасякаў беларуска-ўкраінскую мяжу. У памежным пункце «Церуха» мытнікі запатрабавалі ў маладзёна запоўніць дэклярацыю. Актывіст адказаў на гэта, што гатовы прадаставіць неабходную інфармацыю ў вуснай форме. Вынікам непрацяглай размовы з мытнікамі сталася складаньне пратаколу «аб непадпарадкаваньні законным патрабаваньням супрацоўніка мытні».

С.Сямёнаў запрашае беларусаў Гомеля падтрымаць яго падчас судовага працэсу, які адбудзецца 30 жніўня ў 14.30 па адрасе Пушкіна, 10.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула