БЕЛ Ł РУС

27-ы: галандзец Маскант ачоліў ФК «Дынама» Мінск

14.06.2013 / 22:39

Nashaniva.com

Новым галоўным трэнерам мінскага «Дынама» стаў 44-гадовы галандскі спецыяліст Роберт Маскант, працоўнае пагадненне са сталічным клубам разлічана на паўтара года,
паведамляе афіцыйны сайт «Дынама».

Трэнерскую кар’еру Маскант пачаў у 1999 годзе ў галандскім клубе «Розендал». Затым працаваў на радзіме з камандамі «Гоу Эхед Иглз», «Вілем II», НАК «Брэда», МВВ, «Гронінген». Аднак найбольшага поспеху дамогся з польскай «Віслай», выйграўшы ў 2011 годзе чэмпіёнскі тытул.

У мінулым годзе Маскант трэніраваў «Гронінген», які фінішаваў у чэмпіянаце Галандыі на 7-м месцы.

Маскант — 27-ы трэнер у «Дынама», з таго часу, як клубам кіруе Юрый Чыж (з канца 1999 г.). У суботу «Дынама» на стадыёне «Трактар» прымае БАТЭ у матчы чэмпіянату Беларусі. Пачатак, а 17-й.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула