БЕЛ Ł РУС

Пад Баранавічамі грамадзянка Германіі заснула за рулём

1.07.2013 / 15:47

ДТЗ здарылася раніцай 30 чэрвеня на аўтадарозе Брэст-Мінск-мяжа РФ непадалёк ад вёскі Новы Свет Баранавіцкага раёна, паведамляе «Intex-press».

52-гадовая грамадзянка Германіі, як мяркуюць у ДАІ, заснула за рулём, аўтамабіль страціў кіраванне і перакуліўся на праезнай частцы.

У аварыі пацярпеў 56-гадовы муж жанчыны-кіроўцы. З сур'ёзнымі траўмамі галавы, шматлікімі пераломамі і ўдарамі яго даставілі ў рэанімацыю. За яго жыццё цяпер змагаюцца медыкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула