БЕЛ Ł РУС

Ачаг афрыканскай чумы свіней зафіксаваны ў Лідскім раёне. Сельсавет гэта не цікавіць

19.07.2013 / 14:58

Зміцер Панкавец

У Рэдакцыю «НН» звярнуўся чытач, які паведаміў, што вёску Беліца Лідскага раёна ўчора ачапілі супрацоўнікі сілавых ведамстваў. Прычына — чума свіней.
«Мая дзяўчына з гэтай вёскі. Казала, што адной з жанчын здохла свіння. Яна звярнулася ў ветслужбы. Учора вёску ачапілі міліцыянеры, АМАПаўцы. Забіралі свіней на забой. Нібыта за цану 16 тысяч за кілаграм. Людзі ў паніцы былі. Сёння дзяўчына выязджала з Беліцы, дык у яе ператрэслі сумку, каб не было мяса», — расказаў чытач.

Каб праясніць інфармацыю тэлефануем у Беліцкі сельсавет. Старшыня Віктар Пастэрнак не вельмі настроены размаўляць: «Тэлефануйце ў ветстанцыю. Я ж не ведаю чума гэта ці не чума».

«НН»: Кажуць, што вёску ачапіла міліцыя? Сумкі правяраюць.

ВП: Не кажыце глупстваў. Стаяць людзі на прыпынку, ніхто нічога не правярае.

«НН»: Людзі маняць?

ВП: Здараецца, што і маняць. Я гэтым зусім не цікаўлюся.

«НН»: Імаверная чума свіней сельсавет не цікавіць?

ВП:

Ну, калі «ўказюку» зверху дадуць, тады цікавіць.

У ветэрынарнай станцыі Лідскага раёна «НН» пацвердзілі, што ў вёсцы Беліца сапраўды быў зафіксаваны ачаг афрыканскай чумы свіней.

«Так, было, але ачаг ужо ліквідаваны», — паведамілі там. Маштабы і падрабязнасці паведамляць адмовіліся.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула