БЕЛ Ł РУС

У Егіпце заходнія дыпламаты сустрэліся з адным з кіраўнікоў «Братоў-мусульман»

5.08.2013 / 10:10

Nashaniva.com

У Егіпце прайшла сустрэча групы арабскіх і заходніх пасярэднікаў з другім чалавекам у руху «Браты-мусульмане»> Хейратам аш-Шатэрам.

Пра гэта паведамляе агенцтва MENA.

Сустрэча адбылася ў турме «Акраб» у прыгарадзе Каіра. Дазвол на наведванне турмы дала генеральная пракуратура Егіпта.

Сярод удзельнікаў сустрэчы былі першы намеснік дзяржсакратара ЗША Уільям Бернс, спецыяльны прадстаўнік Еўрапейскага саюза Бернардына Леон, міністр замежных справаў Катара і ААЭ Халед бэн Мухамад аль-Атыя. Мэтай перамоваў было наладжванне дыялогу з «Братамі-мусульманамі» для стабілізацыі сітуацыі ў Егіпце.

Аш-Шатэр — намеснік кіраўніка «Братоў-мусульман» Мухамеда Бадыа. 25 жніўня ў Егіпце пачнецца судовы працэс над Бадыа, аш-Шатэрам і іншымі кіраўнікамі руху.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула