БЕЛ Ł РУС

У Азербайджан забаранілі ўезд Мансэрат Кабалье

5.08.2013 / 14:02

Сусветна вядомая оперная спявачка Мансэрат Кабалье ўключана Азербайджанам у спіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіну.

Іспанская спявачка стала персонай нон-грата пасля нядаўняга візіту ў Нагорны Карабах, самаабвешчаную рэспубліку, якую Азербайджан лічыць сваёй незаконна акупаванай тэрыторыяй.

Азербайджан лічыць незаконнымі любыя няўзгодненыя з ім візіты ў Нагорны Карабах.

У «чорным спісе» ў дадзены момант 335 чалавек, у тым ліку італьянскі спявак Аль Бана і балгарын Бедрос Кіркораў (бацька расійскага спевака Філіпа Кіркорава) ды шэраг іншых асобаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула