БЕЛ Ł РУС

Каханак журналіста «Гардыян» перавозіў сакрэтныя матэрыялы Сноўдэна

23.08.2013 / 10:19

СГ

Сталі вядомыя прычыны затрымання Дэвіда Міранды ў аэрапорце Лондана.

Брытанскія спецслужбы чатыры дні таму надгледзелі Дэвіда Міранду ў аэрапорце Лондана, таму што ён вёз матэрыялы, перададзеныя амерыканскім дэзерцірам Эдвардам Сноўдэнам. На думку спецслужбаў, гэтыя звесткі ў выпадку апублікавання маглі нанесці шкоду дзяржаўным інтарэсам Брытаніі і паставіць пад пагрозу жыццё людзей. У Міранды былі сканфіскаваныя зашыфраваныя файлы з інфармацыяй.

28-гадовы бразілец Міранда — каханак 46-гадовага журналіста леваліберальнай брытанскай газеты «Гардыян» Глена Грынвальда. Менавіта Грынвальд быў тым чалавекам, праз якога Сноўдэн публікаваў спампаваныя ім службовыя матэрыялы Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША. Цяпер Сноўдэн атрымаў прытулак у Расіі.

Міранду затрымалі, калі ён прыляцеў з Берліна. Грынвальд назваў ягоны надгляд спробай застрашыць журналістаў.

На думку назіральнікаў, брытанскі ўрад такім чынам паказаў, што не мае намеру далей мірыцца з анархіяй у пытанні доступу да сакрэтных матэрыялаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула