БЕЛ Ł РУС

У Мінску дзяўчына паламала ногі, упаўшы ў адчынены каналізацыйны люк

28.08.2013 / 14:07

Няшчасны выпадак здарыўся ўвечары 27 жніўня на вуліцы Жылуновіча, паведамляе сайт МНС.

Жанчына 1984 года нараджэння вярталася з працы і ўпала ў адкрыты каналізацыйны калодзеж глыбінёй 10 метраў.

Вызвалялі жанчыну пры дапамозе альпінісцкага рыштунку супрацоўнікі МНС. З папярэднім дыягназам лёгкая чэрапна-мазгавая траўма, закрыты пералом абедзвюх ног яе даставілі ў бальніцу.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула