БЕЛ Ł РУС

У Кіргізіі зафіксаваны выпадак смерці ад бубоннай чумы

28.08.2013 / 17:18

Nashaniva.com

Каля 160 чалавек шпіталізаваныя.

22 жніўня ў Кіргізіі памёр 15-гадовы падлетак. Пазней медыкі выявілі, што прычынай смерці стала бубонная чума. Паводле папярэдняй версіі, падлетак захварэў, з’еўшы мяса сурка.

Па дадзеным Мінаховы здароўя Кіргізіі, па стане на 28 жніўня выяўлена і шпіталізавана 160 чалавек з ліку тых, хто кантактаваў з памерлым.

У суседнім Казахстане пачаліся адмысловыя супрацьчумныя вучэнні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула