БЕЛ Ł РУС

Трамвайны рух да «Возера» адкрыюць да 9 верасня

2.09.2013 / 08:54

Трамвайны рух па маршрутах № 3 і 4 да дыспетчарскай станцыі «Возера» ў Мінску плануецца аднавіць 9 верасня, паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс».

Рух быў закрыты 20 ліпеня ў сувязі з рэканструкцыяй трамвайных шляхоў. Пакуль праца трамвайных маршрутаў № 3 і 4 з боку ДС «Серабранка» і плошчы Мяснікова арганізуецца да разваротнага кола на вуліцы З.Бядулі. Арганізавана праца аўтобуснага маршруту № 903 ДС «Возера» — «З.Бядулі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула