БЕЛ Ł РУС

Amazon дазволіў дастаўляць у Расію электроніку

2.09.2013 / 10:32

Інтэрнэт-крама Amazon пачала дастаўку спажывецкіх электронных тавараў у Расію. Адпаведныя змены былі ўнесены ў сістэму замовы тавараў на сайце кампаніі 2 верасня.

У чэрвені Amazon арганізаваў дастаўку ў Расію тавараў для дома, адзення, абутку і аксесуараў. Да гэтага рытэйлер прадаваў у Расіі кнігі, фільмы і музыку. Асноўная доля продажаў прыходзілася на электронныя варыянты.

Amazon з'яўляецца найбуйнейшай інтэрнэт-крамай у свеце. Кампанія ажыццяўляе дастаўку ў 65 дзяржаў свету. У 2012 годзе кампанія адчыталася аб выручцы ў 61 млрд даляраў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула