БЕЛ Ł РУС

У Гомелі жанчына скінула 5-гадовае дзіця з моста і скочыла следам

6.09.2013 / 20:59

У Гомелі вечарам 6 верасня жанчына скінула дзіця з аўтамабільнага моста цераз раку Сож, а затым сама кінулася за ім у ваду.

Гэта здарылася прыкладна ў 18.00. Сведкі выклікалі ратавальнікаў і міліцыю.

Жанчыну і дзіця — дзяўчынку прыкладна пяці гадоў — выратавалі прахожыя, якія кінуліся за імі ў раку.

Паводле папярэдняй інфармацыі, жанчына — грамадзянка Расіі. Пры ёй не было дакументаў. Яна і дзіця дастаўлены ў Гомельскую абласную клінічную бальніцу. На месцы здарэння працуюць прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Матывы ўчынку жанчыны пакуль невядомыя.

 

***

Тэлефоны службы экстранай псіхалагічнай дапамогі

Кругласуткавая служба экстранай псіхалагічнай дапамогі «Тэлефон даверу»: 8 (017) 202-04-01

Рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўнагадовым, што трапілі ў крызісную сітуацыю: 8-801-100-16-11.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула